| Запусці "Тэлепорт у Чэхію" i выйграй 2 квіткі ў Прагу! А таксама прызы ад Амбасады Чэхіі |
| Еўрапейскае радыё для Беларусі |
| 08.06.2010 08:17 |
|
Тэлепорт у Чэхію стартуе на Еўрарадыё 8 чэрвеня ў 11:30. На працягу 2 тыдняў у кожнага будзе магчымасць перанесціся ў краіну піва і пісьменнікаў з дапамогай 10 эксклюзіўных рэпартажаў, якія падрыхтавалі Міла Котка ды Галляш Валынец. "Такім чынам, каб паўдзельнічаць у конкурсе, дастаткова штодзень ў 11:30 праслухаць рэпартаж пра Чэхію, да 20:00 адказаць на пытанне па гэтым матэрыяле, а пасля слухаць вечаровы эфір Еўрарадыё, у якім мы будзем абмяркоўваць тэму рэпартажу і разыгрываць прыз дня. У студыі — дыджэй, тэлепартанаўты, чэшскія госці ды адмысловая музыка."
Міла Котка ды Галляш Валынец:
Каб слухаць рэпартажы было цікавей, мы вырашылі штодзень разыгрываць па прызе ад Амбасады Чэхіі. І яшчэ, мы разыграем галоўны прыз — 2 квіткі ў Прагу! Тэлепорты тэлепортамі, але трэба ж падстрахавацца чэшскімі авіялініямі.
P.S. Усе рэпартажы можна будзе прачытаць на рускай і англійскай мовах, але конкурс праводзіцца толькі па беларускіх рэпартажах."
Bookmark
Email This
Комментарии (0)
![]() Написать комментарий
|

