Навіны
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11


Лукашэнка гатовы пачаць новую гульню з Еўрапейскім Саюзам, хто вызначае правілы?
Навіны
15.05.2012 01:02

 

Беларускія ўлады чакаюць, што людзі будуць выжываць на 68 еўра ў месяц. Лукашэнкава казна напаўпустая, але ў той жа час ён не жадае прымаць умовы Расіі для атрымання новых фінансаў. У беларускіх турмах па-ранейшаму сядзіць 13 палітычных вязняў, адзін з якіх афіцыйна намінаваны на Нобелеўскую прэмію.

“Грамадзянская Беларусь” і Solidarity with Belarus Information Office запрашаюць Вас на дыскусію на базе круглага стала, якая пройдзе ў Польскім Інстытуце (Malé náměstí 1 – уваход з вуліцы Karlova 27, Praha 1) 16 траўня 2012 г. 

Гасцямі будуць вядучыя беларускія эксперты:

Ганна Герасімава, дырэктар Дома правоў чалавека ў Вільні

Аляксандр Класкоўскі, журналіст, палітолаг

Аляксей Пікулік, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў – BISS

Юлія Слуцкая, дырэктар Solidarity with Belarus Information Office

 


 

Праграма:

10.00 – 10.30 – Сітуацыя на полі правоў чалавека: quo vadis?

10.30 – 11.00 – Свабода прэсы ў Беларусі

11.00 – 12.00 – Сучасная палітычная і эканамічная сітуацыя

12.00 – 13.30 – Паказ фільма “Беларуская мара”

 

У рамках праграмы пройдзе прэзентацыя дзвюх кніг: фотаальбома “For Right to Elect: Portraits of Convicts”, прысвечанага адгалоскам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, і кнігі “Belarus in Focus: through the eyes of foreign journalists”, якая змяшчае найлепшыя публіцыстычныя артыкулы пра Беларусь.

 

Працоўнай мовай будзе англійская з сінхронным перакладам на чэшскую.

 

Кантакты для атрымання больш падрабязнай інфармацыі:

Пэтрушка Шустрава, “Грамадзянская Беларусь”, Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , 603 290 287

 

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекту, падтрыманага Вішаградскім фондам з мэтай павысіць інфармаванасць пра актуальныя праблемы сённяшняй Беларусі ў еўрапейскіх краінах. 

 
Не гуляйце з дыктатарам!
Навіны
18.04.2012 21:54

Некамерцыйныя арганізацыі Швецыі, Нарвегіі, Швейцарыі, Германіі, Славакіі і Чэхіі распачалі кампанію за перанясенне з Беларусі чэмпіянату свету па хакеі з шайбай ў 2014 годзе. Асноўнай прычынай стаўся нізкі ўзровень шанавання правоў чалавека ў гэтай краіне.

Правядзенне сусветнага чэмпіянату было даручана Беларусі Міжнароднай федэрацыяй хакею (IIHF) у 2009 годзе. Аднак між тым унутрыпалітычная сітуацыя ў краіне значна пагоршылася, перш за ўсё ў сувязі з пераследам цягам зманіпуляваных прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 г.

Пасля таго, як у сярэдзіне красавіка былі вызваленыя былы кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў і яго блізкі паплечнік Зміцер Бандарэнка, у зняволенні, паводле інфармацыі беларускіх праваабарончых арганізацый, застаецца як мінімум 13 чалавек, асуджаных па палітычных матывах. Паводле розных сведчанняў, яны падвяргаюцца ціску і жорсткаму стаўленню з боку турэмнай адміністрацыі.

На сённяшні дзень Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабарончых арганізацый, з 1991 года ў Беларусі было пакарана смерцю каля 400 чалавек. У сакавіку 2012 г. былі расстраляныя двое мужчын, прычым хада судовага разгляду іх справаў не адпавядала міжнародным судовым стандартам. Паводле некаторых звестак, абодва падвяргаліся катаванням з мэтай атрымання прызнаўчых паказанняў. 

Парушэнне асноўных правоў на свабоду выказвання і мірных сходаў – звычайная для Беларусі з’ява. Беларуская КДБ і міліцыя часта затрымліваюць і дапытваюць апазіцыйных актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў, ладзяць ператрусы ў іх кватэрах і офісах. Мела месца некалькі выпадкаў забароны палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў або адмаўлення ім у рэгістрацыі.

Менавіта таму міжнародная супольнасць некамерцыйных арганізацый звяртаецца да прадстаўнікоў нацыянальных асацыяцый Міжнароднай федэрацыі хакею з заклікам адмовіцца ад плану правядзення чэмпіянату 2014 г. у Беларусі.

Чэмпіянат варта было б праводзіць у Беларусі толькі тады, калі ўлады вызваляць палітычных вязняў, скасуюць смяротнае пакаранне і спыняць пераслед дысідэнтаў. Правядзенне чэмпіянату ў Беларусі дэманструе падтрымку і легітымізацыю рэжыму, які вельмі істотна парушае правы чалавека.

Больш падрабязную інфармацыю пра ініцыятыву можна знайсці на старонках кампаніі: www.minsk2014.no

 
Петыцыя за адабранне ў Беларусі ЧС па хакеі на лёдзе ў 2014 г.
Навіны
19.03.2012 16:42

 

Падзеі апошніх тыдняў унеслі значную дынаміку ў адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам. Дыпламатычны разлад паступова перарос у масавае адкліканне з Мінску на кансультацыі амбасадараў краін-сяброў Еўрасаюза.

Адным з пытанняў, на якія можа паўплываць гэтая дыпламатычная вайна, ёсць Чэмпіянат свету па хакеі на лёдзе ў 2014 годзе. Праз два гады чэмпіянат маецца праходзіць у Беларусі, што з’яўляецца прадметам моцнай крытыкі не толькі з боку праваабарончых арганізацый.

Прэзідэнт міжнароднай хакейнай федэрацыі Рэнэ Фазэль на працягу некалькіх мінулых месяцаў не раз адмаўляў магчымасць таго, што чэмпіянат у Беларусі можа быць адабраны. І гэта нягледзячы на заклікі Еўрапейскага парламенту і Кангрэсу Злучаных Штатаў.

калі правядзенне чэмпіянату па хакеі было даверана Беларусі, адбылося выразнае пагаршэнне ўнутрыпалітычнай сітуацыі (перадусім у сувязі з сфальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі і наступнымі рэпрэсіямі), што ставіць пад вялікія сумневы легітымнасць першапачатковага рашэння, якое было праблематычным само па сабе.

Таму адной з нядаўніх рэакцыяў апошняга часу ёсць петыцыя былой хакейнай зоркі, а на сённяшні дзень дэпутата Еўрапейскага парламента Пэтэра Шцястнага і польскага еўрадэпутата Марка Мігальскага, якая дамагаецца пераносу чэмпіянату ў іншую краіну, калі не адбудзецца вызваленне палітычных вязняў і адмены смяротнага пакарання. Петыцыю можна падпісаць тут

http://www.change.org/petitions/iihf-suspend-the-2014-ice-hockey-championship-in-belarus

 
Беларусь: высяленне правоў чалавека
Навіны
05.03.2012 14:49

Сёння раніцай перад брамай амбасады Рэспублікі Беларусь у Празе з’явіліся грузавыя машыны з мэбляй і лозунгамі “Беларусь: высяленне правоў чалавека”. Так пачаўся хэпенінг у падтрымку беларускай праваабарончай арганізацыі “ВЯСНА” і яе прадстаўніка Алеся Бяляцкага. З жніўня 2011 года яго трымаюць у беларускай вязніцы, а ў канцы студзеня гэтага года суд канчаткова пацвердзіў яго прысуд: 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. У спіс канфіскаванай маёмасці ўвайшоў і офіс Праваабарончага цэнтра “ВЯСНА”, дзе гэтая арганізацыя, якая аказвае дапамогу ахвярам палітычнага пераследу ў Беларусі, размяшчаецца з 2000 года. Арганізацыя Amnesty International лічыць Алеся Бяляцкага вязнем сумлення, сёлета ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

 
Чэшскія няўрадавыя арганізацыі заклікалі Беларусь да вызвалення палітычных вязняў
Навіны
21.12.2011 12:04

20 снежня 2011 г.

Першым учарашнім заклікам была ранішняя акцыя перад беларускай амбасадай у Празе за вызваленне Алеся Бяляцкага і астатніх беларускіх палітычных вязняў. Пасля яе адбылося інсцэнаванае затрыманне студэнтаў у Карлавым універсітэце і флэшмоб у цэнтры Прагі. Акцыі ў дзень гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ладзілі няўрадавыя арганізацыі “Чалавек у нядолі”, NESEHNUTÍ, Amnesty International Чэхія і “Грамадзянская Беларусь” супольна з беларускай дыяспарай у Чэхіі.

“На жаль, апошні год прынёс узмацненне рэпрэсіяў і гвалту ў Беларусі. Менавіта таму мы хочам выказаць сваю падтрымку ўсім грамадзянам Беларусі, якія пастаянна змагаюцца за паляпшэнне сітуацыі ў сваёй краіне. Сёння раніцай мы перадалі беларускай амбасадзе ў Празе заклік да вызвалення Алеся Бяляцкага”, – кажа Катэржына Шпацава з аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”.

Да закліку да вызвалення палітычных вязняў у Беларусі далучыліся і студэнты Карлавага універсітэта ў Празе, зладзіўшы сімуляцыю затрымання студэнтаў у сценах факультэта сацыяльных навук. Інсцэнацыя прайшла ўчора ў другой палове дня, яе мэтай было пазнаёміць студэнтаў чэшскага універсітэта з сітуацыяй беларускіх студэнтаў, якія могуць трапіць у турму за свае погляды. Акцыю арганізавала пражская універсітэцкая група Amnesty International.

Увечары ў цэнтры Прагі прайшоў флэшмоб, які прыгадаў летнія “маўклівыя пратэсты”. Удзел прыняло 100 чалавек. Па словах Ліды Вацкавай з арганізацыі “Чалавек у нядолі”, “акрамя удзелу ў акцыі, чэшскае грамадства выказала сваю падтрымку і адпраўкай  паштовак беларускім палітычным вязням, а  дзесяткі людзей падпісалі петыцыю за вызваленне палітычных вязняў і ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне”.

 
СМС-ахвяраванне
Навіны
30.11.2011 22:12

У межах кампаніі “Дадайма адвагі беларусам” мы адкрылі службу СМС-ахвяравання, дзякуючы якой можна цягам імгнення падтрымаць людзей, пераследаваных лукашэнкаўскімі ўладамі, адправіўшы СМС з тэкстам:

DMS BELORUSKO на нумар 87 777



Цана СМС – 30 крон, “Грамадзянская Беларусь” атрымае 27 крон.

Акрамя гэтага, цяпер Вы маеце магчымасць дапамагаць сваімі ахвяраваннямі штомесяц на працягу года. Дастаткова даслаць СМС з тэкстам DMS ROK BELORUSKO на нумар 87 777, і кожны месяц з Вашага рахунку будзе аўтаматычна адлічвацца 30 крон.

Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на www.darcovskasms.cz.

Як і раней, дапамагаць можна і ахвяраваннямі на празрысты банкаўскі рахунак для збору сродкаў:
2900120912/2010

Сабраныя сродкі мы перадаем у Беларусь на падтрымку асобаў, пераследаваных рэжымам – напрыклад, на пагашэнне высокіх штрафаў за ўдзел у антырэжымных дэманстрацыях, выдаткаў на ход судовых працэсаў, якія вядуцца супраць людзей, крытычных да ўлады, на аснове свядома сканструяваных абвінавачанняў.

 

 
«Перш.Папяр.12345678910Наст.Апош.»

Галоўныя партнёры



Мы рэкамендуем